Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік ФІФА падае ў адстаўку


Ёзаф Блатэр

Ёзаф Блатэр

Прэзыдэнт міжнароднай фэдэрацыі футбольных асацыяцый (ФІФА) Ёзаф Блатэр падае ў адстаўку, паведаміла брытанскае выданьне The Guardian.

Блатэр заявіў пра неабходнасьць скліканьня ў як мага бліжэйшы час зьезду фэдэрацыі для абраньня новага кіраўніка.

Ёзаф Блатэр займаў пасаду з 1998 году і на мінулым тыдні быў пераабраны, нягледзячы на арышты некаторых функцыянэраў ФІФА. Прыход 79-гадовага швайцарца на пяты тэрмін адбываўся на фоне беспрэцэдэнтнага карупцыйнага скандалу, фігурантамі якога сталі ягоныя бліжэйшыя паплечнікі — рангам ад віцэ-прэзыдэнтаў ФІФА і ніжэй да кіраўнікоў рэгіянальных прадстаўніцтваў.

Супраць іх у ЗША вылучаныя абвінавачваньні ў хабарніцтве пры выбары месцаў правядзеньня сусьветных першынстваў па футболе, у махінацыях з заключэньнем маркетынгавых і вяшчальных зьдзелак, у махлярстве, рэкеце і адмываньні грошай.

Кіраўнік эўрапейскай футбольнай асацыяцыі УЭФА, адзін з крытыкаў і магчымых пераемнікаў Блатэра, Мішэль Плаціні, гэтак пракамэнтаваў навіну аб адстаўцы: «Гэта было цяжкае рашэньне. Сьмелае рашэньне. Правільнае рашэньне».

Музычныя героі Лявона Вольскага Саўка ды Грышка пра скандал у ФІФА:

XS
SM
MD
LG