Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як паведамілі агенцтву БелаПАН у дзяржаўным сакратарыяце Рады бясьпекі, старшыня памежнага камітэту, міністры абароны і ўнутраных спраў Беларусі атрымалі распараджэньне кіраўніка дзяржавы праверыць сыстэму аховы дзяржаўнай мяжы на паўднёвым напрамку.

Меры па ўзмацненьні аховы мяжы з Украінай прадугледжваюць фармаваньне памежных заставаў, штабу тэрытарыяльнай абароны Ельскага раёну Гомельскай вобласьці, асобнай стралковай роты тэрытарыяльных войскаў у Ельску і падразьдзяленьняў унутраных войскаў у Мазыры для аховы важнага аб’екта тэрытарыяльнай абароны.

Аналягічная праверка праводзілася летась. Яе вынікам стала стварэньне Мазырскага памежнага атраду.

XS
SM
MD
LG