Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сабчак падазраюць у абразе рэлігійных пачуцьцяў за фота ў царкоўным аблачэньні

абноўлена

Сьледчы камітэт Расеі пачаў праверку ў дачыненьні да журналісткі Ксеніі Сабчак па падазрэньні ў абразе пачуцьцяў вернікаў.

Пра гэта напісаў у Facebook юрыст з Кіраўскай вобласьці Яраслаў Міхайлаў, які месяц таму падаў скаргу.

Нагодай паслужыла публікацыя фатаграфіі ў Instagram, на якой Сабчак носіць накладную бараду і царкоўнае адзеньне. Пасьля гэтага ў камэнтарах зьявілася нямала абразаў у яе адрас.

​У адказ на падазрэньні ў абразе пачуцьцяў вернікаў Сабчак напісала ў твітэры:

«Я толькі не разумею, чаму маё скаромнае фота абражае, а фота тоўстых мужчын, абвешаных золатам і брэгетам [марка дарагіх гадзіньнікаў – РС] уплывае дабратворна. І якое НААГУЛ гэта ўсё мае дачыненьне да Веры? Ня верыць у тое, што гэтыя людзі – стаўленікі Божыя, яшчэ ня значыць НЯ верыць у Бога».

Таксама Сабчак задалася пытаньнем, ці не абражае вернікаў, што царкоўны строй яна купіла ў краме карнавальных касьцюмаў, і ці ня варта ў гэтай сувязі прыцягнуць да адказнасьці прадаўцоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG