Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пільшчыкі


Лявон Тарасэвіч, Без загалоўка (1985).
Лявон Тарасэвіч, Без загалоўка (1985).

Уздыхнулі нашы апошнія падсьвільскія крывулькі-бярозы. Стаяць у зацішку, загароджаныя пяціпавярховікам ад паўночных вятроў. Любуемся зеленакосымі з Марыяй Ігнатаўнай — яна садзіла іх.

І раптам раніцай звоніць устрывожаная Ніна...

Я зірнула ў вакно. Стаіць голы ствол, на палове зрэзаны. А ў кроне другой у жоўтых скрынках — пільшчыкі.

Выразна адчула сэрца. І — да Марыі Ігнатаўны.

У хаце пуста. Яна на бальконе. Плача.

— Каму сёньня пажалісься? — кажа.

...Дома на каленях чытаю «Ойча наш...» дзесяць разоў... Малюся за перамену... За выжываньне прыгажосьці.

Марыя Баравік

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG