Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ААН: У выніку канфлікту ў Данбасе загінула больш за 6400 чалавек


Украінскія вайскоўцы недалёка ад Марыюпаля, 15 красавіка 2015 году
Украінскія вайскоўцы недалёка ад Марыюпаля, 15 красавіка 2015 году

Паранена падчас вайсковых дзеяньняў на ўсходзе Ўкраіны больш за 15 тысяч чалавек, больш за мільён чалавек былі вымушаныя пакінуць дамы.

У Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў заяўляюць пра рост колькасьці загінулых у выніку канфлікту на ўсходзе Ўкраіны — як мінімум да 6417 чалавек.

У справаздачы Ўпраўленьня ААН па правах чалавека ад 1 чэрвеня гаворыцца, што колькасьць ахвяраў расьце, нягледзячы на зьмяншэньне колькасьці абстрэлаў у сувязі з дасягнутым у Менску ў лютым замірэньні.

Паводле зьвестак ААН, сярод загінулых ня менш за 626 жанчын і дзяўчат. Параненыя 15962 чалавекі, — гаворыцца ў справаздачы.

Агенцтва ААН адзначае, што цяперашняя колькасьць загінулых і параненых можа быць значна большай.

Паводле арганізацыі, каля пяці мільёнаў чалавек пакутуюць ад наступстваў канфлікту, у прыватнасьці больш за мільён чалавек былі вымушаныя пакінуць свае дамы.

У папярэдняй справаздачы ААН гаворка ішла пра больш 6114 загінулых.

Вярхоўны камісар ААН па правах чалавека Зэід Раад аль-Гусэйн заявіў, што паступаюць трывожныя паведамленьні аб пазасудовых пакараньнях сьмерцю і катаваньнях з боку ўзброеных фармаваньняў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG