Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Баі ў Данбасе працягваюцца, нягледзячы на фармальнае замірэньне


Украінскі вайсковец страляе з гранатамёта па пазыцыях на лініі фронту барацьбы супраць прарасейскіх сэпаратыстаў у раёне Данецка, 31 траўня 2015 году

Украінскі вайсковец страляе з гранатамёта па пазыцыях на лініі фронту барацьбы супраць прарасейскіх сэпаратыстаў у раёне Данецка, 31 траўня 2015 году

Ад 18:00 1 чэрвеня да раніцы 2 чэрвеня прарасейскія баевікі на ўсходзе Ўкраіны працягвалі абстрэлы пазыцыяў украінскіх вайскоўцаў на ўсіх напрамках.

Пра гэта паведамляе прэс-цэнтар Антытэрарыстычнай апэрацыі ў Данбасе:

«На Данецкім напрамку зь мінамётаў і артылерыі калібрам больш за 100 мілімэтраў захопнікі вялі агонь па Пясках, шахце „Бутоўская“, Мар’інцы, Вопытнаму і Вадзяному», — гаворыцца ў паведамленьні.

«На Арцёмаўскім напрамку адбылося баявое сутыкненьне з дывэрсійна-выведвальнай групай суперніка», — сьцьвярджаюць украінскія вайскоўцы.

Неспакойна ў вечаровыя гадзіны было таксама на Марыюпальскім напрамку ў раёне Шырокіна. Пасьля абстрэлаў са стралковай зброі адносная цішыня захоўвалася толькі на Луганскім напрамку.

Сайты сэпаратыстаў паведамляюць пра актывізацыю абстрэлаў у ваколіцах Данецка, абвінавачваючы ў іх Узброеныя сілы Ўкраіны. У той жа час прадстаўнік Агульнага цэнтру кантролю і каардынацыі рэжыму спыненьня агню, пацьвердзіўшы абстрэл абласнога цэнтру, ня змог паказаць, «зь якога віду зброі і зь якога напрамку» гэта адбываецца.

XS
SM
MD
LG