Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Візыт у Беларусь прэзыдэнта Індыі, 110 гадоў з дня нараджэньня Юркі Віцьбіча


Толькі мая беларусь. Сустрэча на дарозе. Вёска Сарачы, Любаньскі раён, Менская вобласьць.
Толькі мая беларусь. Сустрэча на дарозе. Вёска Сарачы, Любаньскі раён, Менская вобласьць.

Падзеі і даты гэтага дня.

Новае фота кожны дзень, увесь год. Загружайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015 альбо на пошту radiosvaboda@gmail.com. Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 16 на 9. Усе аўтары фота, апублікаваных на сайце Свабоды, атрымаюць падарункі.

Афіша:

Пачынаецца візыт у Беларусь прэзыдэнта Індыі Пранаба Мукерджы. Падчас візыту, 3 чэрвеня, адбудзецца сустрэча з кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам. Візыт працягнецца да 4 чэрвеня.

Плянуецца, што ў Менску адбудзецца чарговая сустрэча падгрупаў перамоўнай кантактнай групы па Ўкраіне.

Менск, аддзяленьне гуманітарных навук і мастацтваў Акадэміі навук (вул. Сурганава 1, корп. 2), інстытут філязофіі сумесна з пасольствам Ірану праводзіць міжнародны круглы стол «Аятала Хамейні і дыялёг цывілізацый Захаду і Усходу». Пачатак у 10 гадзінаў.

Менск, у галерэі сучаснага мастацтва «Ў» (пр-т Незалежнасьці, 37а) адбудзецца прэзэнтацыя аўдыёкнігі Генадзя Бураўкіна «Голас паэта». У кнігу ўвайшлі запісы вершаў розных гадоў, а таксама паэмы «Хатынскі сьнег» і «Узьнясеньне» ў аўтарскім выкананьні. Пачатак прэзэнтацыі ў 18 гадзінаў.

Глыбокае — Полацак, з 2 па 4 чэрвеня, традыцыйны Эўфрасінеўскі хрэсны ход. Шэсьце пачнецца аб сабору Нараджэньня Найсьвяцейшай Багародзіцы ў Глыбокім.

У гісторыі:

455 — вандалы захапілі Рым. Рабаваньне гораду працягвалася 2 тыдні, былі зьняволеныя з мэтай атрыманьня выкупу тысячы палонных. З гэтымі падзеямі зьвязваюць узьнікненьне ў канцы XVIII стагодзьдзя тэрміну «вандалізм», які азначае бессэнсоўнае зьнішчэньне культурных каштоўнасьцяў.

1792 — Браслаў атрымаў герб

1924 — прэзыдэнт ЗША Калвін Кулідж падпісаў закон аб грамадзянстве індзейцаў, які надаваў усім індзейцам, народжаным на тэрыторыі краіны, амэрыканскае грамадзянства.

1946 — у Італіі прайшоў рэфэрэндум, па выніках якога краіна была абвешчана рэспублікай і жанчынам дадзена права голасу.

1979 — пачатак першага візыту Папы Рымскага Яна Паўла II у Польшчу.

У гэты дзень нарадзіліся:

1740 —Данат’ен Альфонс дэ Сад, францускі пісьменьнік, філёзаф, маркіз. Ад яго імя сэксуальнае задавальненьне, якое атрымліваецца шляхам прычыненьня іншаму чалавеку болю і/або зьнявагаў, атрымала назву «садызм».

1840 — Томас Гардзі, ангельскі раманіст і паэт.

1896 — Пётра Татарыновіч, каталіцкі сьвятар, папскі прэлат, доктар тэалёгіі, рэлігійны і культурна-асьветны дзяяч, удзельнік беларускага хрысьціянскага руху.

1905 — Юрка Віцьбіч, беларускі пісьменьнік, дзяяч эміграцыі.

1970 — Віталь Шкраба, прафэсійны беларускі баксэр, двухразовы чэмпіён Беларусі

У гэты дзень памерлі:

1863 — Міхал Цюндзявіцкі, жаўнер, які служыў ў расейскай арміі і падчас паўстаньня 1863–1864 гадоў быў пакараны сьмерцю за прапаўстанскую агітацыю.

1876 — загінуў у баі Хрыста Боцеў, баўгарскі паэт, удзельнік нацыянальна-вызвольнага руху ад асманскіх прыгнятальнікаў. Дзень Боцева нацыянальнае сьвята Баўгарыі.

1882 — Джузэпэ Гарыбальдзі, нацыянальны герой Італіі, генэрал.

Цытата:

Свабода не здраджвае тым, хто за яе змагаецца.

Джузэпэ Гарыбальдзі

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG