Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: Беларусь страціла 3 мільярды даляраў з-за праблемаў на расейскім рынку


Беларусь страціла з-за эканамічных праблем на расейскім рынку амаль 3 мільярды даляраў, але Расея дае «сыстэматычную падтрымку», заявіў 1 чэрвеня Аляксандар Лукашэнка, прымаючы з дакладам прэм’ер-міністра Андрэя Кабякова.

Як паведамляецца на прэзыдэнцкім афіцыйным сайце, Лукашэнка назваў прычынамі стратаў для беларускай эканомікі «абвал расейскіх рынкаў, санкцыі, эмбарга».

У сваю чаргу прэм’ер-міністар падчас дакладу нагадаў, што летась у сьнежні улады вымушана рабілі жорсткія захады, каб адаптаваць эканоміку да новых умоваў. Прадугледжаныя прагнозам сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця цана на нафту і курс расейскага рубля да даляра прыкметна адрозьніваліся ад фактычных паказчыкаў у першым квартале. Паводле Кабякова, гэта не магло не паўплываць на эканамічныя паказьнікі, найперш на ВУП, вле дазволіла захаваць «спакойную, кіраваную, прадказальную сытуацыю на ўнутраным валютным рынку і з цэнамі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG