Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Заўтра распачынаецца аўкцыён дамэнаў у зоне .бел.


Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

Заўтра, 2 чэрвеня, пачынаецца другі этап прыярытэтнай рэгістрацыі ў нацыянальнай даменнай зоне .бел — любы ахвотны зможа купіць дамэннае імя на аўкцыёне. Пра гэта паведамляе партал TUT.BY.

Ужо складзены сьпіс даменаў, якія прымуць удзел у аўкцыёнах, аднак пакупнікі могуць прапаноўваць жаданыя дамэнныя імёны для таргоў.

Заяўкі на дамены даслалі больш за тысячу ўладальнікаў фірмаў і больш за 6 тысяч дзяржаўных структураў. Дабрачынныя аўкцыёны будуць праходзіць два разы на месяц на пляцоўцы auction.cctld.by. Стартавая цана лоту складзе 450 000 рублёў, крок — 50 000 рублёў.

Ужо вядомы сьпіс даменаў, выстаўленых на таргі — у яго ўвайшло больш за 2000 імёнаў. Да прыкладу, на аўкцыёнах зьявяцца такія адрасы, як даведка.бел, грошы.бел, гумар.бел, здароўе.бел, блондинка.бел, гений.бел, дети.бел, бесплатно.бел.

"Гэты сьпіс можа папаўняцца, — распавёў TUT. BY дырэктар hoster.by Сяргей Павалішаў. — Любы можа прапанаваць дамэн, які яму спадабаўся, для аўкцыёну, не чакаючы пачатку агульнай рэгістрацыі. Калі дамэн прыцягне ўвагу іншых пакупнікоў, то ён будзе прададзены па найвышэйшай цане, заяўленай падчас таргоў. Калі ж ахвотны будзе толькі адзін, то цана за лот складзе 472 500 рублёў (стартавы кошт плюс 5%)".

Грошы, атрыманыя на аўкцыёнах, будуць накіроўвацца на дабрачыннасьць (за выключэньнем абавязковага збору за рэгістрацыю дамэнага імя).

Этап дабрачынных аўкцыёнаў працягнецца да 1 кастрычніка. Пасьля ж будзе адкрытая вольная рэгістрацыя даменаў .бел для ўсіх ахвотных.

XS
SM
MD
LG