Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Польшчы і краінах Балтыі пачаліся маштабныя вучэньні з удзелам 6 тыс. вайскоўцаў


Сёньня ў Польшчы і ў трох краінах Балтыі пачынаюцца маштабныя вучэньні войскаў НАТА Saber Strike 2015 (Удар шабляй — 2015).

У манэўрах будуць удзельнічаць каля 6 тысячаў вайскоўцаў з 13 краінаў-чальцоў НАТА і краінаў-партнэраў альянсу (Латвія, Літва, Эстонія, Польшча, ЗША, Вялікабрытанія, Фінляндыя, Данія, Нямеччына, Францыя, Італія, Партугалія, Вугоршчына, Славаччына, Харватыя, Нарвэгія, Канада).

Паводле інфармацыі агенцтва BNS, поўная працягласьць вучэньняў — з 1 па 26 чэрвеня.

Мэтай гэтых міжнародных вучэньняў, якія арганізуюцца сіламі ЗША ў Эўропе, зьяўляецца разьвіцьцё і ўдасканаленьне супрацы саюзьнікаў у плянаваньні і правядзеньні ваенных апэрацый, падвышэньне прафэсіяналізму вайскоўцаў.

Вучэньні праводзяцца таксама для ўдасканаленьня супрацоўніцтва абарончых, грамадзянскіх, дзяржаўных і муніцыпальных органаў прымаючых краінаў.

Як паведамілі агенцтву BNS ва ўзброеных сілах Літвы, у вучэньнях на тэрыторыі краіны ў будуць удзельнічаць больш за 3 тысячы літоўскіх вайскоўцаў, а таксама вайскоўцаў з краінаў-чальцоў НАТА і краінаў-партнэраў альянсу.

Гэта найбуйнейшыя сілы саюзьнікаў, сканцэнтраваныя на тэрыторыі Літвы за пэрыяд пасьля ўступленьня краіны ў НАТА.

XS
SM
MD
LG