Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СМІ: Расея падрабіла спадарожнікавыя здымкі катастрофы «Боінга»


Сыстэма "Бук"

Сыстэма "Бук"

Група міжнародных дасьледнікаў адзначае, што спадарожнікавыя фатаграфіі, прадстаўленыя Мінабароны Расеі, на якіх бачны ўкраінскі «Бук» 14 і 17 ліпеня 2014 г., насамрэч зьяўляюцца старымі здымкамі.

Міністэрства абароны Расеі прадаставіла падробленыя спадарожнікавыя выявы, каб абвінаваціць Украіну ў катастрофе «Боінга» «малайзійскіх авіяліній» у ліпені мінулага года пад Данецкам. Пра гэта паведамляе «Украінская праўда» са спасылкай на расьсьледаваньне міжнароднай групы Bellingcat — каманды добраахвотнікаў, якая вывучае і сыстэматызуе інфармацыю ў інтэрнэце аб ваенных канфліктах.

У расьсьледаваньні адзначаецца, што спадарожнікавыя фатаграфіі, прадстаўленыя Мінабароны Расеі падчас прэс-канфэрэнцыі ў ліпені летась, на якіх відаць украінскі «Бук» 14 і 17 ліпеня, зьяўляюцца старымі здымкамі з чэрвеня 2014. Разыходжаньні у прадстаўленых Расеяй здымках бачныя на агульнадаступных фотаздымках на Google Earth.

На думку Bellingcat, з высокай ступеньню верагоднасьці можна сьцьвярджаць, што значная частка кожнага малюнка была паддадзеная лічбаваму рэдагаваньню. Акрамя таго, вызначана, што ўсе тры спадарожнікавыя здымкі былі зробленыя да 17 ліпеня 2014 году, калі адбылася авіякатастрофа. Верагоднасьць таго, што Мінабароны Расеі выпадкова няправільна датавала апублікаваныя фатаграфіі, можна выключыць, заяўляюць экспэрты.

Раней група Bellingcat сьцьвярджала, што ёй удалося вылічыць «Бук», зь якога, хутчэй за ўсё, магла быць выпушчана ракета па самалёце. У апошнім расьсьледаваньні міжнароднай групы наглядна паказваецца, як «Букі» і іншая вайсковая тэхніка дастаўляліся з Расеі ва Ўкраіну і якія вайсковыя часьці Міністэрства абароны Расеі былі задзейнічаны ў гэтым працэсе.

XS
SM
MD
LG