Лінкі ўнівэрсальнага доступу

23 гады турмы за забойства сына


Менскі гарадзкі суд.

Менскі гарадзкі суд.

У гучным працэсе ў Менскім гарадзкім судзе аб забойстве жанчынай свайго дзіцяці вынесены вырак.

Судзьдзя Пятро Арлоў пакараў жыхарку Менска Іну Зубовіч, якая выкінула з акна свайго малалетняга сына, 23 гадамі калёніі агульнага рэжыму. Адвакатка Зубовіч паведаміла журналістам, што яе падабаронная хутчэй за ўсё ня будзе абскарджваць вырак.

Дзяржаўны абвінаваўца, старшы пракурор аддзела пракуратуры Менску Алеся Мінец, прасіла суд прысудзіць жыхарку Менску, якая забіла свайго трохгадовага сына, да 25 гадоў пазбаўленьня волі з адбываньнем пакараньня ў калёніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Жанчына прызнаная вінаватай у зьдзяйсьненьні злачынства, прадугледжанага п. 2 ч. 2 арт. 139 Крымінальнага кодэксу (забойства заведама малалетняга, які знаходзіцца ў бездапаможным стане).

Паводле прадстаўніца пракуратуры абвінавачаная ня каецца ў зьдзейсьненым злачынстве, віна яе даказаная ў поўным аб’ёме. Абставінаў, якія б зьмякчалі віну, няма. Абцяжарвае віну тое, што злачынства зьдзейсьненае ў стане алькагольнага ап’яненьня.

34-гадовая жыхарка Менску, якая раней неаднаразова рабіла спробы самагубства з-за жыцьцёвых праблемаў, 28 студзеня гэтага году скінула з 12-га паверха свайго трохгадовага сына, а ўчыніць самазабойства, як мела намер першапачаткова, не наважылася. Перад гэтым яна спажывала алькаголь і напаіла хлопчыка. Прычым калі ў маці было 1,4 праміле алькаголю, то ў сына — 1,9. З агульнага балькона пад’езда жанчына скінула хлопчыка, які спаў. Матывам такіх дзеяньняў абвінавачаная назвала цяжкае матэрыяльнае становішча, немагчымасьць вярнуць пазыку сяброўцы.

Згодна з заключэньнем псыхоляга-псыхіятрычнай экспэртызы, абвінавачаная не пакутуе на псыхічныя разлады і ў прамежак часу, які адносіцца да інкрымінаваных ёй дзеяньняў, у часовым хваравітым стане псыхікі ці стане афэкту не знаходзілася. Яна магла ўсьведамляць фактычны характар, грамадзкую небясьпеку, значэньне сваіх дзеяньняў і кіраваць імі.

XS
SM
MD
LG