Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 1 чэрвеня: Дзень дзяцей, уганараваньне прэміяй Гедройца


Рака Друць. Кот Рыбак. Аўтар фота: Ігар Субач

Рака Друць. Кот Рыбак. Аўтар фота: Ігар Субач

Падзеі і даты гэтага дня.

Новае фота кожны дзень, увесь год. Загружайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015 альбо на пошту radiosvaboda@gmail.com. Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 16 на 9. Усе аўтары фота, апублікаваных на сайце Свабоды, атрымаюць падарункі.

Афіша

1 чэрвеня — Міжнародны дзень дзяцей.

У менску адбудзецца цырымонія ўганараваньня ляўрэатаў прэміі Гедройца (гатэль «Renaissance» (пр. Дзяржынскага, 1Е). Пачатак а 19-й. Уваход вольны.

На галоўную ўзнагароду сёлета прэтэндуюць кнігі:

1. Тацьцяна Барысік «Жанчына і леапард» (Менск, «Кнігазбор»)
2. Альгерд Бахарэвіч «Дзеці Аліндаркі» (Менск, «Галіяфы»)
3. Антон Францішак Брыль «Ян Ялмужна» (Менск, «Кнігазбор»)
4. Андрэй Гуцаў «Кніга зданяў» (Менск, «Кнігазбор»)
5. Сяргей Дубавец «Сіні карабель у блакітным моры плыве» (Менск, «Каўчэг»)
6. Віктар Казько «Час зьбіраць косьці» (Менск, «Кнігазбор»)

Аўтар кнігі, якая зойме трэцяе месца, атрымае творчую стыпэндыю ў Вэнтспілсе (Латвія), другое — пераклад твору на польскую мову альбо творчую стыпэндыю ў Доме творчасьці пісьменьнікаў (г. Вісбю, Готлянд, Швэцыя), першае — чэк ад IdeaBank.

У журы прэміі сёлета ўвайшлі: Уладзімер Арлоў, Ігар Бабкоў, Малгажата Бухалік, Адам Глёбус, Ганна Кісьліцына, Андрэй Федарэнка, Ціхан Чарнякевіч, Ганна Янкута.

У гісторыі:

1836 — закладзены першы камень Берасьцейскай крэпасьці.

1916 — у Вільні створаны Беларускі клюб.

У гэты дзень нарадзіліся:

1901 — Сяргей Пясэцкі, абеларускі пісьменьнік.

1911 — Якуб Міско, беларускі пісьменьнік, журналіст.

1926 — Мэрылін Манро, амэрыканская кінаакторка, сьпявачка, поп-ідал.

1954 — Алесь Асташонак, беларускі пісьменьнік, перакладчык.

У гэты дзень памерлі:

1434 — Ягайла, вялікі князь літоўскі, кароль Польшчы.

1970 — памёр Тадэвуш Іваноўскі (Тадас Іванаўскас), беларускі і літоўскі заоляг, пэдагог.

Цытата:

Галівуд — гэта месца, дзе вам плацяць тысячу даляраў за пацалунак і паўдаляра за вашу душу.

Мэрылін Манро

XS
SM
MD
LG