Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вахтанг Кікабідзэ вярнуўся з гастроляў па Ўкраіне: «Народ прагне волі» ВІДЭА


Вахтанг Кікабідзэ нядаўна вярнуўся з канцэртнага турнэ па Ўкраіне. Гэта былі гастролі ў памяць аб «Нябеснай сотні» — людзях, якія загінулі ў цэнтры Кіева падчас пратэстаў на Эўрамайдане. За падтрымку Ўкраіны сьпявак атрымаў тытул «Чалавек года». Кікабідзэ выступіў супраць анэксіі Крыму Расеяй, а ў 2008 годзе быў салідарны са сваёй радзімай, Грузіяй, калі адмовіўся ад расейскага ордэна Дружбы ў знак пратэсту супраць агрэсіі Масквы ў Паўднёвай Асэтыі.

— Ва Ўкраіне я наведаў чатыры гарады — Кіеў, Харкаў, Адэсу... Якія былі канцэрты, проста немагчыма расказаць. Мне ўручылі, акрамя ганаровага званьня «Чалавек года», яшчэ і Народнага артыста Ўкраіны. Ва Ўкраіне неадназначная сытуацыя, паглядзім, як усё гэта вывернецца. Народ вельмі прагне волі. Напэўна, павінны людзі за рукі ўзяцца і рабіць усё, каб гэта адбылося. Я думаю, усё будзе

XS
SM
MD
LG