Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Амаль чвэрць беларусаў паляць цыгарэты. Мужчыны ўсё менш, жанчыны ўсё больш


Адам Глобус і Павал Касьцюкевіч. Фэст апошняй цыгарэты.

Адам Глобус і Павал Касьцюкевіч. Фэст апошняй цыгарэты.

31 траўня адзначаецца сусьветны дзень без тытуню. Ад хворобаў, выкліканых яго злоўжываньнем, штогод паміраюць шэсьць мільёнаў чалавек.

Паводле дадзеных Белстату, паляць 24,4% беларусаў старэйшых за 16 гадоў. За апошнія 15 гадоў колькасьць мужчынаў, якія ўжываюць тытунь, зьнізілася на 7,9%. Колькасьць жанчынаў узрасла амаль у два разы і складае цяпер 9,3%. Большая частка беларускіх спажыўцоў паляць штодня. 53,7% мужчынаў, якія паляць, спажываюць ня менш за пачак цыгарэтаў на дзень.

Сусьветная арганізацыя аховы здароўя сьцьвярджае, што тытунь забівае палову сваіх спажыўцоў. Пры гэтым штогод памірае 600 тысяч чалавек, якія ня паляць, а гінуць ад шкоднага ўзьдзеяньня, знаходзячыся ў адной прасторы са спажыўцамі.

Яшчэ на пачатку 2000-х Беларусь уваходзіла ў дзясятку краінаў, дзе жыве найбольш спажыўцоў тытуню.

XS
SM
MD
LG