Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прызначэньне Саакашвілі губэрнатарам Адэскай вобласьці расцэньваюць як кадравы экспэрымэнт Парашэнкі


Мэр Кіева, былы баксёр Віталь Клічко пажадаў экс-прэзыдэнту Грузіі Міхэілу Саакашвілі посьпехаў на пасадзе кіраўніка Адэскай абласной дзяржадміністрацыі.

Клічко напісаў на сваёй старонцы ў фэйсбуку, што размаўляў з Саакашвілі па тэлефоне, пажадаў яму посьпехаў, таму што будзе «ой як няпроста», напісаў Клічко. Па словах Клічко, Саакашвілі «настроены па-баявому».

«Сказаў, што гатовы быць ня толькі экспэртам, а на практыцы паказаць, як можна хутка ўвасабляць неабходныя зьмены. І я ўпэўнены, што ў яго гэта атрымаецца», — дадаў кіеўскі мэр.

Палітолягі расцэньваюць магчымае прызначэньне экс-прэзыдэнта Грузіі Міхэіла Саакашвілі на пасаду кіраўніка Адэскай абласной адміністрацыі як кадравы экспэрымент прэзыдэнта Пятра Парашэнкі і не выключаюць, што надалей Саакашвілі мае шанец стаць прэм’ер-міністрам Украіны.

Як заявіў кіраўнік Цэнтру прыкладных палітычных дасьледаваньняў «Пента» Уладзімір Фясенка агенцтву «Інтэрфакс-Украіна» ў суботу, «магчыма, гэта часовы варыянт, і шмат хто лічыць, што Адэса можа стаць трамплінам для Саакашвілі».

Палітоляг выказаў меркаваньне, што матывы Парашэнкі зьвязаныя, у прыватнасьці, з «чарговым усплескам супрацьстаяньня» з украінскім бізнэсмэнам Ігарам Каламойскім, акрамя таго, трэба «навесьці парадак у Адэсе», паколькі гэта вельмі складаны рэгіён, асабліва ў кантэксьце «даўніх няпростых клянавых разборак».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG