Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Бі-бі-сі» шукае вядоўцу зь інваліднасьцю для прагнозаў надвор’я


Брытанская мэдыякампанія «Бі-бі-сі» разьмясьціла вакансію вядоўцы прагнозаў надвор’я. У аб’яве гаворыцца, што разглядаюцца толькі кандыдаты з абмежаванымі магчымасьцямі, пры гэтым ім ня трэба мець адмысловую адукацыю.

Грамадзкасьць абурыла тое, што ад кандыдата не патрабуюць адукацыі мэтэароляга. Тыя мэтэавядоўцы, якія вядуць прагнозы цяпер, навучаліся ў Мэтэабюро або працавалі ў якасьці прагназістаў для Каралеўскага ваенна-марскога флёту.

Прадстаўнік «Бі-бі-сі» распавёў зьдзіўленым журналістам, што гэта ўсяго толькі навучальны курс і працаўладкаваньне на тэлеканал не прадугледжана.

У Вялікабрытаніі хэдхантэры нярэдка прыцягваюць увагу грамадзкасьці дзіўнымі вакансіямі. Напрыклад, у 2008 годзе пэнсіянэр Трэвар Пу з Саўтгэмптану стаў пераможцам конкурсу на месца суразмоўцы за барнай стойкай. Неабходнасьць у такой працы зьявілася пасьля таго, як 88-гадовы на той момант вэтэран Джэк Хаманд пераехаў у дом састарэлых. Да гэтага яму бязь цяжкасьцяў атрымлівалася знайсьці кампанію для паходаў у паб, але пасьля пераезду ў старога мужчыны з гэтым паўсталі праблемы.

На дапамогу прыйшоў ягоны сын, які заўважыў зьмену ў настроі бацькі і вырашыў знайсьці яму кампаньёна. Згодна з дамоўленасьцямі, за праведзеную гадзіну ў бары Трэвар Пу атрымліваў, а магчыма, і атрымлівае да гэтага часу па сем фунтаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG