Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманых пад Луганскам расейскіх ГРУшнікаў праапэравалі


Двум грамадзянам Расеі вайскоўцам Яўгену Ерафееву і Аляксандру Аляксандраву, якія былі затрыманыя ў Луганскай вобласці, у пятніцу былі праведзеныя плянавыя апэрацыі. Пра гэта паведаміў агенцтву «Інтэрфакс-Украіна» вядучы хірург Галоўнага ваеннага клінічнага шпіталя Мінабароны Украіны Расьціслаў Гібала.

Ён праінфармаваў, што стан здароўя Ерафеева ацэньваецца як здавальняючы, а Аляксандрава — як сярэдні паміж здавальняючым і сярэдняй ступені цяжкасьці.

Гібала адзначыў, што на сёньня ў Ерафеева на руцэ ўсталяваны апарат зьнешняй фіксацыі для замацаваньня касьцей пасьля пералому.

«У Аляксандрава раненьне было складанейшае, аднак і за яго стан здароўя хваляваньня ў нас няма», — адзначыў хірург. Разам з тым ён ня змог спрагназаваць, калі Ерафеева і Аляксандрава можна будзе выпісаць.

Паводле яго словаў, лекаванне і загойваньне ранаў праходзіць нармальна. «Пасьля іх акрыяньня і выпіскі яны будуць перададзеныя сьледчым», — падкрэсьліў Р. Гібала.

16 траўня ў зоне ўзброенага канфлікту ў Данбасе ў раёне горада Шчасьце Луганскай вобласьці былі затрыманыя двое расейскіх грамадзян, якія паведамілі, што яны зьяўляюцца вайскоўцамі Галоўнага выведвальнага ўпраўленьня Міністэрства абароны Расеі. Адзін зь іх быў паранены ў руку, другі — у нагу.

Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка сваім указам узнагародзіў ўкраінскіх вайскоўцаў, якія прымалі ўдзел у затрыманьні Аляксандрава і Ерафеева.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG