Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве затрымалі ўдзельнікаў гей-параду


Архіўнае фота

Архіўнае фота

Супрацоўнікі праваахоўных органаў затрымалі некалькі ўдзельнікаў несанкцыянаванага гей-параду на Цьвярской плошчы Масквы.

Па дадзеных «ОВД-Инфо», затрыманыя каля 20 чалавек, у тым ліку арганізатар акцыі Мікалай Аляксееў. Яшчэ да затрыманьня на яго напалі праваслаўныя актывісты, якія спрабавалі сарваць мерапрыемства. Трое з нападнікаў затрыманыя і дастаўленыя ў аддзел паліцыі разам з удзельнікамі акцыі. Па дадзеных «Эхо Москвы», сярод іх апынуўся лідэр руху «Божая Воля» Дзьмітры Царыёнаў (Энтэа).

Паводле інфармацыйных агенцтваў, мерапрыемства пачалося раніцай у суботу. Да будынка маскоўскай мэрыі на Цьвярской вуліцы пад’ехаў квадрацыкал, на якім, як сьцьвярджае ТАСС, сядзеў Аляксееў. Пасьля гэтага некалькі чалавек запалілі фаеры.

Арганізатары параду першапачаткова мелі намер правесьці ў цэнтры Масквы два мітынгі і шэсьце. Аднак спроба ўзгадніць мерапрыемства з мэрыяй правалілася. Актывісты абскарджвалі адмову ва ўзгадненьні параду ў судзе, аднак той стаў на бок сталічных уладаў. Пасьля гэтага парад было вырашана правесьці без узгадненьня.

XS
SM
MD
LG