Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яна любіла дзяцей. Сваіх ня мела. Арганізавала школу ў сваім доме.

Шанавала ўсіх: беларусаў, палякаў, габрэяў. У школцы дзяўчаткі розныя былі.

У суботу павінны былі хусьцінкі прынесьці. Бацька-габрэй катэгарычна забараніў: у суботу нават хусьцінку несьці – праца. Расказала пра сваю праблему, якую кіраўнічка лёгка разьвязала. Кашулька з рукавамі, яны гумкаю сьцягнутыя. «Вазьмі хусьцінку пад гумку. Гэта няпраца».

Было тое больш за сто гадоў. Колішняя вучаніца прыяжджала ў горад юнацтва ў сямідзясятыя, прыходзіла ў той дом, згадвала пра настаўніцу, Вялікую Пані Гародні Элізу Ажэшку.

Запомніў аповед Аляксей Міхайлавіч Пяткевіч. Расказаў 26-га траўня, калі згадвалі яе ў яе доме. Між дзьвюма яе датамі.

Ала Петрушкевіч

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

XS
SM
MD
LG