Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Чачні трое паліцыянтаў зьбілі школьніка


Выпускніка сярэдняй школы №1 вёскі Зака-Юрт Адлана Астэмірава зьбілі трое паліцыянтаў, паведаміла «Радыё Свабода» яго маці Жана Бібулатава

У Чачні маці 17-гадовага школьніка, зьбітага супрацоўнікамі паліцыі, скардзіцца на бязьдзейнасьць праваахоўных органаў.

Выпускніка сярэдняй школы №1 вёскі Зака-Юрт Адлана Астэмірава зьбілі трое паліцыянтаў, паведаміла «Радыё Свабода» яго маці Жана Бібулатава

Паводле яе словаў, інцыдэнт здарыўся 27 траўня на тэрыторыі іншай сельскай школы, дзе сын на наступны дзень павінен быў здаваць адзіны дзяржіспыт.

Бібулатава сказала, што напісала заяву ў пракуратуру Чачэнскай Рэспублікі, але ніякай рэакцыі не было.

У адміністрацыі школы №2, дзе зьбілі Астэмірава, не змаглі пракамэнтаваць здарэньне. Паводле дырэктара школы, у той дзень дзевяціклясьнікі здавалі атэстацыйны іспыт і ён знаходзіўся ўнутры школы.

Астэмірава маглі зьбіць з-за таго, што ён агрызнуўся, выказаў здагадку Хасан Шабазаў, дырэктар школы №1. Ён сказаў, што паліцыянты перакрылі тэрыторыю школы, а Адлан хацеў туды прайсьці, але яго не пусьцілі.

На дадзены момант школьнік з пабітым носам знаходзіцца дома, распавяла яго маці. Бібулатава адзначыла, што ў сына з носа часта ідзе кроў і яму цяжка дыхаць.

Дзяжурны ў аддзеле МУС заявіў, што яму па гэтым факце нічога не вядома. Іншымі камэнтарамі праваахоўных органаў па дадзенай сытуацыі «Радыё Свабода» пакуль не валодае.

XS
SM
MD
LG