Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску пройдзе маштабны «Belarus Tattoo Fest 2015» (праграма)


30 і 31 траўня ў «Палацы Мастацтва» (вул. Казлова, 3) і клюбе «Re:Public» (вул. Прытыцкага, д. 62) адбудзецца Трэці беларускі фэстываль татуіроўкі «Tattoo Fest 2015».

30 і 31 мая ў Палацы Мастацтва з 10.00 да 22.00 больш за трыццаць тату-майстроў будуць паралельна працаваць у адмыслова падрыхтаваных боксах.
У гэты час на галоўнай сцэне і ў зоне адпачынку будзе адбывацца музычна-забаўляльная частка з удзелам беларускіх гуртоў, танцавальных калектываў, народных майстроў і разнастайнымі майстар-клясамі.

У выставачнай зоне фэсту будуць прадстаўленыя мастацкія працы, як тату-майстроў, так і беларускіх музыкаў. Там жа можна будзе набыць разнастайную сувэнірную прадукцыю і спэцыялізаванае абсталяваньне.

31 траўня ў клюбе «Re:Public» у 18.00 пачнецца after-party «Tattoo Fest 2015» — падвядзеньне вынікаў фэсту і вялікі рок-канцэрт з удзелам гуртоў «Neuro Dubel», «Дай Дарогу!», «Znich», «Эксперимент 12».

Фэстываль будзе праходзіць цягам двух дзён і завяршыцца ўручэньнем узнагародаў пераможцам у разнастайных намінацыях і найлепшым тату-майстрам па выніках фэстывалю.

Галоўны прыз — сэртыфікат на 10 000 000 бел. руб. на сыходныя матэрыялы для татуіроўкі ад менскага тату-салёну «Tattoo Art Club».

Падрабязную праграму, цікавую інфармацыю і навіны пра фэст можна глядзець у падзеі «Belarus Tattoo Fest 2015» у Вконтакте.

У праграме фэстывалю ўдзельнікаў і гасьцей чакаюць:

• Выстава мастацкіх прац (графіка, скульптура, жывапіс, фота)
• Знаёмства з зоркамі тату-індустрыі Беларусі
• Майстар-клясы ад найлепшых беларускіх майстроў
• Выстава-продаж абсталяваньня і расходных матэрыялаў для татуіроўкі і пірсынгу
• Арт-фьюжан
• Бодзіарт
• Мэхэндзі
• Падвешваньні
• Выстава-продаж арыгінальнага адзеньня і аксэсуараў.

XS
SM
MD
LG