Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Героі Лявона Вольскага Саўка ды Грышка абмяркоўваюць арышты чыноўнікаў ФІФА і пэрспэктывы футбольнага чэмпіянату сьвету ў Расеі ў 2018 годзе.

Саўка:

Павязалі міліцыянеры
Ад футболу спортфункцыянераў,
А тачнее, людзі з ФБРу
Спорцілі чыноўнікам кар’еру.

Грышка:

Трэ сказаць сэнатару Маккейну,
Каб арыштавалі і хакейных.

Саўка:

У горадзе з названьнем странным «Цюрых»
Паліцаі білі па ліцу іх,
Ну, а можэт і ня білі ўпрочэм.
Всё раўно, ўсё непрыятна очэнь.

Грышка:

Трэба, каб Маккейн сказаў Абаму,
Каб хакей праверылі таксама.

Саўка:

Можэт, і ня білі, не пыталі,
Проста ў аўтазак запакавалі.
І ціпер пашла такая хваля,
Што ня быць в Расіі мундзіалю.

Грышка:

Трэба, каб сказаў хто-небудзь Чэйні,
Каб хакей праверылі хутчэй яны.

XS
SM
MD
LG