Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Крым проста так ня вернеш — Навальны


Аляксей Навальны
Аляксей Навальны

Аляксей Навальны распавёў Радыё Свабода пра пэрспэктывы апазыцыі, стаўленьне да анэксіі Крыму і скандалу ў ФІФА.

Праблема Крыму павінна вырашацца перш за ўсё шляхам правядзеньня рэфэрэндуму, якога там не было, заяўляе адзін зь лідэраў расейскай апазыцыі Аляксей Навальны. Ён лічыць, што падзеі ва Ўкраіне і, у прыватнасьці, анэксія Крыму прынесьлі Расеі вялікую шкоду. Пра гэта Навальны сказаў у інтэрвію расейскім службам Радыё Свабода і Голасу Амэрыкі.

Размова з Аляксеем Навальным пачалася з тэмы восеньскіх рэгіянальных выбараў, а дакладней пэрспэктываў апазыцыі. Зрэшты, Аляксей Навальны, кажучы пра расейскія рэаліі, казаў, што сёньня пра іх немагчыма гаварыць па-за кантэкстам падзеяў на ўсходзе Ўкраіны і анэксіі Крыму.

Раней пазыцыя Навальнага з нагоды Крыму выклікала неадназначную рэакцыю.

«Што тычыцца Крыму, мая пазыцыя абсалютна выразная. Захоп Крыму быў парушэньнем міжнародных дамоўленасьцяў, шкодным парушэньнем міжнародных дамоўленасьцяў тым, што Будапэшцкі мэмарандум аб нераспаўсюджаньні ядзернай зброі і тыя фундамэнтальныя дамоўленасьці, у якіх тады ўдзельнічала Расея, яны важнейшыя. Я лічу, што стратэгічна тое, што зроблена з Крымам, і ня кажучы пра Ўкраіну, гэта нанясе вялікую шкоду Расеі. Мы практычна не знайшлі нічога, акрамя велізарнай саракамільённай краіны, дзе насельніцтва цяпер нас ненавідзіць», — сказаў Навальны.

Галоўныя прэтэнзіі крытыкаў Навальнага тычыліся яго выказваньняў наконт вяртаньня Крыму і параўнаньне з бутэрбродам.

Сорамна за краіну — Навальны

«Праблема Крыму — гэта праблема, якую нельга вырашыць хутка. Яго нельга проста вярнуць. Праблема Крыму павінна вырашацца перш за ўсё шляхам правядзеньня рэфэрэндуму, якога там не было. Тое, што там было, я не лічу рэфэрэндумам», — адзначыў Навальны.

Кіраўнік фонду барацьбы з карупцыяй не абышоў увагай і сусьветнай карупцыйны скандал у ФІФА. Яго калізіі датычацца ў тым ліку і Расеі, дзе ў 2018 пройдзе чэмпіянат сьвету па футболе. Расейскія ўлады адстойвае ў гэтым скандале абсалютна адназначную пазыцыю.

«Пуцін абараняе Блятэра зразумела чаму. Я на жаль, у гэтым сэнсе адчуваю сорам за сваю краіну, калі мы ўдзельнічалі ў карупцыі і куплялі чэмпіянат сьвету. Нам трэба змагацца з карупцыяй. Я думаю, што, вядома, пасьля гэтых скандалаў і таго, што адбылося, ФІФА чакае рэарганізацыя. І пазыцыя спонсараў ФІФА, якія, пачынаючы ад Кока-Колы і Макдональдса, сказалі, што патрабуюць зьменаў і іншых этычных стандартаў, усіх, вядома, да гэтага падштурхне», — сказаў Навальны.

Ужо вядома, што Nike, Adidas, Coca-Cola і Visa заявілі, што гатовыя перагледзець свае кантракты зь ФІФА.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG