Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямецкі міністар: «Калі Расея купіла чэмпіянат, то наўрад ці яго ўтрымае»


Уладзімір Пуцін і Зэп Блятэр

Уладзімір Пуцін і Зэп Блятэр

Міністар юстыцыі Нямеччыны Гайка Мас у інтэрвію нямецкаму таблоіднаму выданьню Bild ня выключыў, што ў Расеі могуць адабраць права правядзеньня чэмпіянату сьвету па футболе ў 2018 годзе.

Адказваючы на пытаньне, ці варта пасьля скандалу зь ФІФА зноў выбіраць краіны для правядзеньня футбольнага чэмпіянату 2018 і 2022 гадоў, Мас сказаў:

«Кожны футбольны заўзятар мае права ведаць, ці адпаведныя рашэньні прымаліся сумленна. Калі высьветліцца, што факт куплі галасоў усё ж меў месца, наўрад ці прынятае на гэтай падставе рашэньне застанецца ў сіле. Вырашальным пры разьмеркаваньні правоў на правядзеньне ЧС не павінна быць тое, хто дае найбольшы хабар».

XS
SM
MD
LG