Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польская перакладчыца беларускай літаратуры, член журы прэміі Гедройця Малгажата Бухалік выступіла з адкрытым лістом з нагоды апублікаваньня на сайце прэміі рэцэнзіі Марыі Мартысевіч на кнігу Віктара Казька «Час зьбіраць косьці».

Адкрыты ліст:

«Прашу зьняць з афіцыйнага сайту Прэміі Гедройця рэцэнзію Марыі Мартысевіч на кнігу Віктара Казька „Час зьбіраць косьці“.

Кніга была абраная журы прэміі адной з найлепшых кніг году, а гэта азначае, што ацэнкі сяброў журы цалкам разыходзяцца з ацэнкамі спадарыні Мартысевіч.

Адмоўная рэцэнзія, зьмешчаная на афіцыйным сайце прэміі, супярэчыць асноўнай мэце прэміі — прамоцыі менавіта лепшых кніг. Я лічу, што афіцыйны сайт прэміі павінен набліжаць іх да чытача, а не станавіцца полем змаганьня і растлумачваньня сябрам журы іхніх абавязкаў.

З павагаю — Малгажата Бухалік».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG