Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навальны: вайну ва Ўкраіне пачаў Пуцін


Аляксей Навальны, архіўнае фота, 2013 год

Расейскі апазыцыйны палітык Аляксей Навальны заяўляе, што захоп Расеяй Крыму быў парушэньнем міжнародных нормаў, і гэта нанясе яго краіне вялікую шкоду.

Навальны ў інтэрвію Радыё Свабода і Голасу Амэрыкі заявіў, што ён перакананы ў тым, што вайну ва Ўкраіне пачаў прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін:

«Хто пачаў вайну ва Ўкраіне? — Гэта вядома. Гэта зрабілі Пуцін і яго асяродзьдзе. Ён гэта зрабіў для таго, каб захаваць манаполію сваёй улады, каб, у прыватнасьці, мець эксклюзыўнае права ўзбагачацца», — сказаў Навальны.

Паводле яго слоў, цяпер праблему Крыму немагчыма вырашыць хутка, паколькі там трэба праводзіць рэфэрэндум. А канфлікт у Данбасе, як лічыць расейскі апазыцыянэр, зацягвае Расею ў прорву, і Масква павінна спыніць падтрымку сэпаратыстаў.

Расея анэксавала ўкраінскі Крым у сакавіку 2014 году.

Украіна і Захад абвінавачваюць Расею ў падтрымцы прарасейскіх сэпаратыстаў у Данбасе. Масква гэтыя абвінавачваньні абвяргае, заяўляючы, што на Данбасе няма расейскіх вайскоўцаў, але ёсьць «добраахвотнікі».

Цалкам інтэрвію Навальнага можна пачытаць на сайце расейскай службы нашага радыё

XS
SM
MD
LG