Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі затрыманы бізнэс-партнэр расейскага алігарха Прохарава


Будынак Камітэту дзяржаўнай бясьпекі Беларусі.

Будынак Камітэту дзяржаўнай бясьпекі Беларусі.

У менскім аэрапорце падчас рэгістрацыі на рэйс, які вылятаў у Франкфурт, быў затрыманы партнэр расейскага алігарха Міхаіла Прохарава, прэзыдэнт кампаніі «Інтэргеа» Максім Фінскі.

Пра гэта паведамляе расейская «Новая газета».

Паводле зьвестак выданьня, беларускія памежнікі засумняваліся ў сапраўднасьці пашпарты на імя Ўласава, які быў паказаны Фінскім. Дадатковая праверка паказала: пашпарт — фальшывы.

Высьветлілася, што скарыстацца фальшывым пашпартам Фінскі вырашыў пасьля ўцёкаў з Масквы, дзе ён знаходзіўся пад хатнім арыштам. Да Менску Фінскі дабраўся на аўтамабілі.

Паводле інфармацыі Масгарсуда, у дачыненьні да Максіма Фінскага заведзеная крымінальная справа па частцы 4 арт. 159 КК РФ («Махлярства, зьдзейсьненае арганізаванай групай альбо ў асабліва буйным памеры»). Падставай для расьсьледаваньня стала заява банка ВТБ з нагоды непагашанага крэдыту, выдадзенага канадзкай кампаніі White Tiger Gold, кантраляванай Максімам Фінскім, а апэратыўнае суправаджэньне справы ажыцьцяўляе ФСБ Расеі. У сярэдзіне красавіка Фінскага зьмясьцілі ў СІЗА «Ляфортава», але там ён правёў каля тыдня і быў пераведзены пад хатні арышт.

У цяперашні час Максім Фінскі знаходзіцца ў сьледчым ізалятары КДБ Беларусі. Пра яго арышт праінфармаваны Аляксандр Лукашэнка, адзначаюць у «Новой газете».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG