Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уручэньне музычнай прэміі "Rock-Profi 2014"

28 траўня ў менскім клюбе "Хулиган" у трэці раз запар адбылася цырымонія адзначэньня лепшых здабыткаў у галіне папулярнай музыкі па выніках году.

Асаблівасьць гэтай прэміі палягае ў тым, што лепшых у розных намінацыях вызначаюць не музычныя крытыкі ды журналісты, а менавіта самі музыканты, якія ацэньваюць зробленае калегамі.

Гэтым разам у апытаньні, зарганізаваным студыяй «Осмос» і сайтам experty.by, узялі ўдзел 60 прадстаўнікоў беларускіх калектываў папулярнай музыкі і салістаў. Пры гэтым арганізатары цырымоніі назвалі «Rock-Profi» адзінай у Беларусі прафэсійнай прэміяй у гэтым музычным сэгмэнце.


XS
SM
MD
LG