Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка заявіў, што праект «Наваросіі», які меў ахапіць дзевяць абласьцей Украіны, праваліўся, і называе гэта вялікай перамогай за свой першы год прэзыдэнцтва.

«Праект „Наваросіі“ быў афіцыйна правалены. Украіна прадэманстравала адзінства. Гэта дасягненьне ўкраінцаў. Гэта маё самае вялікае дасягненьне за год», — гаворыцца ў паведамленьні Парашэнкі ў Twitter.

У траўні 2014 года на так званым «зьезьдзе» груповак «ДНР» і «ЛНР» была падпісаная «дамова» аб стварэньні «саюза народных рэспублік» «Наваросіі». Мэтай гэтага ўтварэньня павінна было стаць аб’яднаньне тэрыторый, падкантрольных групоўкам «ДНР» і «ЛНР», якія прызнаныя ва Ўкраіне тэрарыстычнымі. 20 траўня гэтага года сэпаратысты заявілі аб замарожваньні «парлямэнту» «Наваросіі».

Да гадавіны свайго прыходу да ўлады ў самы востры пэрыяд расейскай узброенай агрэсіі ва Ўкраіне Пятро Парашэнка даў вялікае тэлевізійнае інтэрвію, дзе падвёў вынікі першага году прэзыдэнцтва.

У ім Парашэнка распавёў аб правале так званай «Наваросіі», аб тым, калі Украіна верне Крым і Данбас, аб сваім галоўным дасягненьні за год прэзыдэнцтва, аб прынцыпах дэманапалізацыі эканомікі Ўкраіны.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG