Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік АМАПу Таджыкістану далучыўся да «Ісламскай дзяржавы»


 Гулмурод Халімаў

Гулмурод Халімаў

Камандзір спэцпадразьдзяленьня АМАП МУС Таджыкістану заявіў аб далучэньні да тэрарыстычнай арганізацыі «Ісламская дзяржава».

Палкоўнік Гулмурод Халімаў напрыканцы красавіка зьнік з краіны.

Ягоны відэазварот апублікаваны ў сацыяльных сетках. На відэа, як мяркуецца, зробленым у Сырыі, Халімаў распавядае, што далучыўся да ісламістаў на знак пратэсту супраць палітыкі ўладаў.

У Таджыкістане, паводле яго словаў, забараняюць зьдзяйсьняць намаз і насіць мусульманскія строі. Зварот палкоўніка зроблены на расейскай мове. Халімаў сьцьвярджае, што разам зь ім у Сырыю адправіліся яшчэ дзесяць грамадзянаў Таджыкістану.

Халімаў ўзначаліў спэцпадразьдзяленьне МУС Таджыкістану тры гады таму. За ўзорнае выкананьне задач ён неаднаразова быў узнагароджаны ордэнамі і мэдалямі.

XS
SM
MD
LG