Лінкі ўнівэрсальнага доступу

2 чэрвеня ў Менску зьбяруцца і кантактная група па Ўкраіне, і падгрупы


Сытуацыя ў зоне баявых дзеяньняў на Данбасе на 28 траўня

Сытуацыя ў зоне баявых дзеяньняў на Данбасе на 28 траўня

Паседжаньне трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляваньні канфлікту ў Данбасе адбудзецца 2 чэрвеня ў Менску, пацьвердзіў экс-прэзыдэнт Украіны, прадстаўнік Украіны на перамовах Леанід Кучма.

«2 чэрвеня адбудзецца паседжаньне. З 10:00 усе падгрупы таксама пачнуць паседжаньні, а ў 16:00 мы заслухаем каардынатараў гэтых падгрупаў», — сказаў ён агенцтву Інтэрфакс-Украіна ў чацьвер у Кіеве.

Леанід Кучма падкрэсьліў, што адно з найважнейшых пытаньняў сустрэчы — пытаньне дэмілітарызацыі Шырокіна і пытаньне адводу ад лініі судакрананьня ўзбраеньня калібрам меншым за 100 мм — мінамётаў і танкаў.

XS
SM
MD
LG