Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі пішуць пра Расею «памяркоўна нэгатыўна»


Беларусь знаходзіцца ў сьпісе краінаў, якія пішуць пра Расею ў «памяркоўна нэгатыўнай» танальнасьці. Пазыцыя беларускай прэсы ў адносінах да Расеі — як большасьці краінаў Заходняй Эўропы.

Пра гэта са спасылкай на расейскае агенцтва РИА Новости піша інтэрнэт-рэсурс «Ежедневник».

Расейскае агенцтва РИА Новости прааналізавала замежныя СМІ на прадмет таго, якім яны малююць вобраз Расеі. Яно спрабавала знайсьці адказы на пытаньні: як ставіцца да Расеі замежная прэса, што ў жыцьці Расеі цікавіць прэсу больш за ўсё, якія грамадзкія дзеячы не сыходзяць з вокладак замежных выданьняў.

Паводле вэрсіі агенцтва, беларускія СМІ пішуць пра Расею ў «памяркоўна нэгатыўнай» танальнасьці. Такая танальнасьць характэрная для большасьці краінаў Заходняй Эўропы.

Прыкметна, што Літва, паводле вэрсіі агенцтва, піша пра Расею лепш, чым Беларусь — у яе танальнасьць нэўтральная. Таксама «нэўтральныя» да Расеі Бэльгія, Нідэрлянды, Партугалія, Італія і паўднёва-эўрапейскія краіны (Балканская паўвыспа). Нэўтральная ў адносінах да сябе і сама Расея, сьцьвярджае РІА Навіны.

Па-за эўрапейскім кантынэнтам большасьць краінаў у сваіх публікацыях нэўтральныя, за выключэньнем ЗША, Японіі і некаторых іншых.

Горш за ўсё вобраз Расіі падаюць тры краіны — Украіна, Швэцыя і Калюмбія.

Краінаў, якія б прадстаўлялі вобраз Расіі «пазытыўна», наогул не існуе. «Памяркоўна пазытыўна» пішуць толькі дзьве краіны — Сырыя і Кіргізстан.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG