Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін засакрэціў зьвесткі пра страты расейскай арміі ў «мірны час»


Прэзідэнт Расеі Уладзімер Пуцін засакрэціў зьвесткі Міністэрства абароны пра страты ў «мірны час у ходзе правядзеньня спэцыяльных апэрацыяў».

Адпаведны ўказ кіраўніка расейскай дзяржавы апублікаваны на афіцыйным партале прававой інфармацыі.

Раней дзяржаўнай таямніцай лічыліся зьвесткі пра страты арміі толькі падчас ваенных дзеяньняў.

Акрамя гэтага, прэзыдэнт аднёс да дзяржтайны зьвесткі пра тых, каго расейская выведка, контравыведка і апэратыўныя службы вывучаюць у мэтах «прыцягненьня да садзейнічаньня на канфідэнцыйнай аснове». Раней засакрэчаныя былі толькі дадзеныя асобаў, якія аказалі такое садзейнічаньне.

Максымальнае пакараньне паводле артыкула аб разгалошваньні дзяржаўнай таямніцы прадугледжвае да 7 гадоў пазбаўленьня волі.

XS
SM
MD
LG