Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

За 10 дзён курс даляра ў Беларусі вырас на 770 рублёў


Нацыянальны банк Беларусі вызначыў курсы валюты на 29 траўня. Даляр вырас на 180 рублёў і каштуе 14 810 рублёў. Эўра вырас на 210 рублёў і каштуе 16 180 рублёў.

Апошнія два тыдні даляр дэманструе ўстойлівы рост: яшчэ 19 траўня курс даляра складаў 14 040 рублёў.

Зь сьнежня 2014 году па люты 2015 году беларускі рубель быў дэвальваваны больш чым на 40%: курс на 19 сьнежня складаў 10 890 рублёў за даляр ЗША, а на 3 лютага — 15 450 рублёў. Але потым на працягу сакавіка-траўня назіралася ўзмацненьне нацыянальнай валюты.

Рост курсу даляра і эўра ў апошнія два тыдні — найбольш значны з пачатку лютага.

XS
SM
MD
LG