Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску абмяркуюць новыя міжнародныя выклікі для Беларусі


Гатэль "Эўропа" ў Менску, дзе будзе праходзіць канфэрэнцыя

Гатэль "Эўропа" ў Менску, дзе будзе праходзіць канфэрэнцыя

Сёньня ў Менску адкрываецца міжнародная канфэрэнцыя, прысьвечаная будучыні Беларусі ва ўмовах новых рэгіянальных выклікаў.

Арганізатары канфэрэнцыі — Беларускі інстытут стратэгічных дасьледаваньняў і амбасада Латвіі ў Беларусі, пры садзейнічаньні «Офіса за дэмакратычную Беларусь».

Падчас канфэрэнцыі будуць абмяркоўвацца новыя выклікі бясьпецы Беларусі ў сувязі з канфліктам ва Ўкраіне, будучыня адносінаў Беларусі з Эўразьвязам і Эўразійскім эканамічным саюзам, а таксама пэрспэктывы рэформаў у краіне.

Акрамя беларускіх і замежных экспэртаў, у канфэрэнцыі прымуць удзел начальнік упраўленьня зьнешнепалітычнага аналізу МЗС Беларусі Вячаслаў Качанаў, часовы павераны ў справах Эўразьвязу ў Беларусі Рудольф Рышар, а таксама амбасадар па асобых даручэньнях МЗС Латвіі Юрыс Пойканс.

Відэатрансьляцыю канфэрэнцыі, якая пачнецца ў 14.30, можна будзе глядзець і на сайце Свабоды.

XS
SM
MD
LG