Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 28 траўня: кангрэс беларусістаў у Менску, візыт Лукашэнкі ў Пакістан


Толькі мая беларусь / Брэсцкая крэпасьць. Чэрвень, 2010

Толькі мая беларусь / Брэсцкая крэпасьць. Чэрвень, 2010

Падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Новае фота кожны дзень, увесь год. Загружайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015 альбо на пошту radiosvaboda@gmail.com. Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 16 на 9. Усе аўтары фота, апублікаваных на сайце Свабоды, атрымаюць прызы. Тры найбольш папулярныя здымкі месяца будуць адзначаныя асобна.

Афіша

У Акадэміі навук адкрыецца VI Міжнародны кангрэс беларусістаў. Плянуецца, што на ім, акрамя беларускіх навукоўцаў, выступяць дасьледнікі з Аўстрыі, Вугоршчыны, Вялікабрытаніі, Канады, Літвы, Нямеччыны, Польшчы, Расеі, Украіны і Японіі.

Аляксандар Лукашэнка накіруецца з афіцыйным візытам у Пакістан. Папярэдняя дата на пачатку тыдня была адкладзеныя з-за сьмерці маці кіраўніка.

У сталіцы пачнецца двухдзённая міжнародная канфэрэнцыя экспэртаў «Менск пасьля Рыгі. Форум пра рэформы, або як Беларусі адаптавацца і разьвівацца ў новых рэгіянальных кантэкстах».

Прэзэнтацыя кнігі Міхаіла Плавінскага «Скарбы, курганы, замкі і іх дасьледчыкі» пройдзе ў менскай галерэі Міхала Савіцкага а 17-й гадзіне (пл. Свабоды, 15).

У Віцебску пройдзе кірмаш праектаў для горада «Сьвята на нашай вуліцы» (выставачная заля, Фрунзэ, 11, пачатак у 18:30).

У Горадні сустрэча з ілюстратаркай Воляй Кузьміч і Generation.by (вул. Будзёнага 48а, офіс 63, пачатак а 18-й).

У менскім бары «Хуліган» будзе ўручаная прафэсійная музычная прэмія Rock Profi 2015 (пачатак а 20-й).

У Вільні ў Беларускім доме правоў чалавека экспэрты будуць гаварыць аб практыцы захаваньня правоў чалавека ў псыхіятрыі Беларусі. (Vilnius, Latako 3, пачатак а 13-й, лайвстрым тут).

Дзень у гісторыі

1569 — падпісаная Люблінская унія, якая аб’яднала Польшчу і Вялікае княства Літоўскае ў Рэч Паспалітую. Літва захавала частковую аўтаномію: асобнае заканадаўства і суды, казну, войска, шэраг пасадаў. Афіцыйнай мовай Літвы засталася старабеларуская.

1871 — пасьля тыдня крывавых баёў разгромленая Парыская камуна.

1917 — у Менску выйшаў першы нумар газэты «Вольная Беларусь» пад рэдакцыяй Язэпа Лёсіка.

1918 — абвяшчэньне незалежнасьці Армэніі і Азэрбайджану.

1961 — у Лёндане была ўтвораная праваабарончая арганізацыя Amnesty International.

1987 ― 19-гадовы заходненямецкі пілёт Маціяс Руст саджае прыватны самалёт «Сэсна-173П» на Чырвонай плошчы ў Маскве.

У гэты дзень нарадзіліся:

1881 — Іван Луцкевіч, пачынальнік беларускага нацыянальнага руху, археоляг.

1908 — Ян Флемінг, брытанскі пісьменьнік, аўтар раманаў пра Джэймса Бонда.

Алесь Аркуш

Алесь Аркуш

1960 — Алесь Аркуш, беларускі пісьменьнік, заснавальнік Таварыства Вольных Літаратараў і літаратурнай прэміі "Гліняны Вялес".

У гэты дзень памерлі:

1549 — Аляксандар Хадкевіч, дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага.

1863 — у баі каля в. Уладыкі (цяпер Вялейскі раён) забіты Вікенці Козел, адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1863-1864 г.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG