Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лізавета II: Брытанія працягне ціск на Расею да поўнай рэалізацыі менскіх дамоўленасьцяў


Каралева Вялікабрытаніі Лізавета II запэўнівае, што яе ўрад працягне ціснуць на Расею да поўнага выкананьня менскіх пагадненьняў.

Пра гэта каралева заявіла падчас афіцыйнага адкрыцьця працы брытанскага парлямэнта.

«Мой урад будзе працягваць аказваць ціск на Расею з патрабаваньнем паважаць захаваньне тэрытарыяльнай цэласнасьці і сувэрэнітэту Ўкраіны, і будзе настойваць на поўнай рэалізацыі менскіх дамоўленасьцяў», — сказала каралева.

Краіны Захаду, у прыватнасьці Вялікабрытанія, увялі санкцыі супраць Расеі праз анэксію Крыму і падтрымку, якую Масква аказвае прарасейскім баевікам на Данбасе.

XS
SM
MD
LG