Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Юры Рубцоў на судзе ў Пружанах
Юры Рубцоў на судзе ў Пружанах

Судзяць чалавека, які заклікаў: «Лукашэнка, сыходзь!»

У Пружанах судзяць актывіста з Гомеля Юрыя Рубцова, які трымае галадоўку амаль 50 дзён. У судовай залі актывісты апранулі майкі з надпісамі: «Лукашэнка, сыходзь!». Прысуд абвесьцяць 28 траўня.

Дапытваюць сьведку Віктара Бондара, начальніка аддзела ў спэцкамэндатуры. Ён кажа, што Рубцоў адмаўляўся працаваць за тыя грошы, які яму прапаноўваліся. Пры гэтым ён пацьвердзіў, што верыць у тое, што сярэдні заробак па краіне — 600 даляраў, але ў Пружанскім раёне, паводле сьведкі, сярэдні заробак ніжэйшы.

Рубцоў агаліў у судзе наколку «Лукашенко уходи»

Рубцоў агаліў у судзе наколку «Лукашенко уходи»
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:27 0:00

Апытваюць сьведку Бондара, намесьніка начальніка спэцкамэндатуры. Пацьвярджае, што ўжо 5 студзеня Рубцоў адмовіўся ад прапанаванай яму працы.

Сьведка Макаеў кажа, што ў спэцкамэндатуры Куплін ёсьць яшчэ «хімікі», якія не працуюць, але таму, што не хапае ўсім працы.

Рубцоў апэлюе да 47 артыкулу Крымінальна-выканаўчага кодэксу, паводле якога, як ён лічыць, ён ня меў права працаваць паводле працоўнай дамовы, бо быў асуджаны. Між тым яго прымушалі самога падпісаць працоўную дамову.

Сьведка заявіў, што Рубцову не давалі пісьмовага загаду ісьці на працу

У сакавіку Рубцова зноў накіроўвалі на працу, але ён адмаўляўся, і тады матэрыялы на яго былі накіраваныя для завядзеньня крымінальнай справы. Сьведка паведаміў суду, што Рубцоў працягваў казаць, што ён асуджаны незаконна. Рубцова ахарактарызаваў як «запальчывага» чалавека, які ствараў канфлікты з супрацоўнікамі спэцкамэндатуры. Рубцоў пытаецца сьведку, чаму яму не загадвалі ісьці працаваць, а замест гэтага яму толькі прапаноўвалі. Сьведка сказаў, што пісьмовага загаду ён сапраўды не даваў, але загадваў вусна, а іншага «не прадугледжана».

Суд пачаў апытваць сьведак

Першым выступае сьведка падпалкоўнік Макаеў, начальнік спэцкамэндатуры ў вёсцы Куплін Пружанскага раёну. Паводле сьведкі, ужо 5 студзеня Рубцову прапаноўвалі два працоўныя месцы кіроўцам, але ён адмовіўся. Заробак на тых працах быў каля 5 мільёнаў рублёў, а сярэдні па Пружанскім раёне заробак быў каля 4,5 мільёнаў рублёў. Потым Рубцову прапанавалі працу ў гаспадарцы «Ліноўскае», але той адмовіўся зноў. За парушэньні яму абвяшчалі спагнаньні. Рубцова афіцыйна папярэджвалі аб магчымасьці прыцягнуць яго да крымінальнай адказнасьці.

Зачытваюць абвінавачваньне

Пакуль судзьдзя ня выдаліў Рубцова. Пракурор пачала зачытваць абвінаваўчае заключэньне. Паводле гэтага абвінавачаньня, Рубцоў 4 разы адмовіўся ад прапанаванай яму працы, ў тым ліку кіроўцам ў Акцыянэрным таварыстве «Агро» і «Ліноўскае». Рубцоў на гэта кажа, што вінаватым сябе не прызнае. Пакуль даваць паказаньні ён адмаўляецца, кажа, што дасьць паказаньні пасьля апытаньня сьведак. Рубцоў выглядае вельмі схуднелым, але гаворыць гучна, энергічна. У судовай зале актывісты апранулі майкі з надпісамі «Лукашэнка, сыходзь».

Судзьдзя пагражае

Судзьдзя пагражае Рубцову, што выдаліць яго з залы суду, калі ён не апранецца. «Калі ласка, выдаляйце», — адказаў Юры Рубцоў. Судзьдзя пачаў зачытваць правы абвінавачанага.

Судзьдзя патрабуе, каб Рубцоў апрануўся

Рубцоў адмаўляецца і згадвае, як яго судзіў судзьдзя Полулех, але яго «дагэтуль не прыцягнулі да адказнасьці». Таму на знак пратэсту ён «наўмысна распрануўся».

Суд пачаўся

Рубцоў сязіць ў жалезнай клетцы за шклом бяз майкі, у яго тату на грудзях «Лукашэнка сыходзь».

На суд над Рубцовым прыехала шмат актывістаў апазыцыі, журналістаў, прыехалі таксама жонка Рубцова Ядзьвіга і сын Віктар.

Судзіць актывіста судзьдзя Мікалай Рэпіха.

Самога падсуднага прывезьлі за паўгадзіны да пачатку працэсу, міліцыянты завялі яго з тыльнага боку будынка суду. Сьведкі кажуць, што падсудны ледзьве ішоў — спадар Рубцоў працягвае галадоўку пратэсту, якую ён пачаў 8 красавіка на знак пратэсту супраць незаконнага перасьледу.

XS
SM
MD
LG