Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ярмошына пра жанчын-кандыдатаў: «Пра гэтых дам мала што вядома»


Лідзія Ярмошына

Лідзія Ярмошына

Старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына выказалася наконт пэрспэктыў жанчын-кандыдатаў у прэзыдэнты падчас паседжаньня Моладзевай палаты пры Менскім гарадзкім савеце дэпутатаў.

На сёньняшні момант пра намер прыняць удзел у прэзыдэнцкіх выбарах заявілі дзьве жанчыны: актывістка «Народнага рэфэрэндуму» Тацьцяна Караткевіч і першы намесьнік старшыні Таварыства беларускай мовы Алена Анісім.

«Ці падтрымаюць іх выбаршчыкі? Чаму не? Гэта цалкам магчыма з улікам таго, што жанчын у нас больш, чым мужчын; яны, з пункту гледжаньня статыстыкі, больш пісьменныя, больш адукаваныя, актыўныя сацыяльна. І ў іх ёсьць станоўчы прыклад перад вачыма: спадарыня Мэркель, прэзыдэнт Літвы ды іншыя. Трэба заводзіць гэтую традыцыю. Ці пераможа такі кандыдат на выбарах 2015 году? Сумняюся, таму што пра гэтых дам мала што вядома. Палітык за тры месяцы не нараджаецца. Ён павінен заяўляць пра сябе і прывучаць грамадзтва да сябе паступова», — цытуе Ярмошыну minsknews.by.

XS
SM
MD
LG