Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Швэйцарыі арыштавалі чыноўнікаў ФІФА


Лягатып ФІФА ля штаб-кватэры арганізацыі ў Цюрыху, Швайцарыя. 3 верасьня, 2013

Лягатып ФІФА ля штаб-кватэры арганізацыі ў Цюрыху, Швайцарыя. 3 верасьня, 2013

Паліцыя швэйцарскага горада Цюрых арыштавала некалькіх вядучых чыноўнікаў ФІФА для экстрадыцыі іх у ЗША, дзе ім прад’явяць абвінавачваньні ў карупцыі.

Як паведамляе ВВС са спасылкай на мясцовыя ўлады, прадстаўнікі ФІФА зьбіраюцца ў Цюрыху на штогадовы кангрэс, на якім 29 траўня заплянаваныя выбары новага прэзыдэнта футбольнай асацыяцыі.

Апэрацыя паліцыі адбылася раніцай у сераду.

Паводле выданьня New York Times, больш за дзясятак паліцыянтаў у цывільным увайшлі ў пяцізоркавыя гатэлі, дзе спыніліся прадстаўнікі ФІФА, ўзялі ключы на стойцы рэгістрацыі і падняліся да нумароў для правядзеньня арыштаў.

Згодна з паведамленьнямі, абвінавачваньні чыноўнікаў ФІФА тычацца адмываньня грошай, рэкету і розных выпадкаў махлярства на працягу апошніх 20 гадоў.

Пакуль не зразумела, каго менавіта з чыноўнікаў арыштавалі. Агенцтва AP паведамляе, што гаворка ідзе пра шэсьць футбольных чыноўнікаў.

XS
SM
MD
LG