Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Казахстан: Мы ня бачым сувязі паміж аварыяй «Пратону» і гібельлю сайгакаў


За апошнія некалькі тыдняў у Казахстане загінула прыблізна 90 тысяч сайгакаў

За апошнія некалькі тыдняў у Казахстане загінула прыблізна 90 тысяч сайгакаў

Улады Казахстану расьсьледуюць масавую гібель сайгакаў, занесеных у Чырвоную кнігу.

Меірбек Малдабекаў, які выконвае абавязкі старшыні Аэракасьмічнага камітэту (Казкосмас), сёньня, выступаючы на парлямэнцкіх слуханьнях у Астане, адзначыў, што ў ведамстве ня бачаць прамой сувязі паміж падзяжом жывёлаў і ракетнымі аварыямі на Байкануры. Але ён ня выключыў, што прычыны масавага выміраньня могуць быць зьвязаныя з экалёгіяй.

За апошнія некалькі тыдняў у Акмолінскай, Кустанайскай і Акцюбінскай абласьцях загінула прыблізна 90 тысяч сайгакаў, каля траціны іх папуляцыі. Экалягічныя актывісты з руху «Антыгептыл» лічаць, што гібель сайгакаў можа быць зьвязаная з запускамі расейскіх ракет «Пратон», якія выкарыстоўваюць высокатаксычнае паліва гептыл. Апошняя аварыя ракетаносьбіта «Пратон-М» здарылася 16 траўня.

Казахстан ужо запрасіў у краіну эўрапейскіх вэтэрынарных спэцыялістаў. Меірбек Малдабекаў таксама сказаў журналістам, што Масква пагадзілася правесьці сумеснае расьсьледаваньне экалягічных наступстваў краху «Пратону».

XS
SM
MD
LG