Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чарговы аргумэнт супраць сьмяротнае кары — ужо на Youtube


Краіны, дзе караюць сьмерцю
Краіны, дзе караюць сьмерцю

Актывісты кампаніі «Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня» зьнялі пяты фільм з шэрагу «Шэсьць аргумэнтаў супраць сьмяротнага пакараньня».

У ім распавядаецца пра завесу сакрэтнасьці, якая суправаджае выкананьне сьмяротнага прысуду. І гэта становіцца яшчэ большым катаваньнем для сваякоў расстралянага.

«Камітэт ААН неаднаразова заяўляў пра тое, што сама працэдура сьмяротнага пакараньня ў Беларусі падпадае пад прыкметы катаваньняў і бесчалавечнага стаўленьня, як да самога пакаранага сьмерцю, так і да ягоных сваякоў. Не паведамляюць пра дату выкананьня сьмяротнага прысуду, а знаходжаньне ў камэры сьмяротнікаў працягваецца некалькі месяцаў. Гэта вельмі жорстка ўспрымаецца чалавечай псыхікай, асуджаны ня можа рэальна ўсьведамляць, калі прысуд будзе прыведзены ў выкананьне, калі наступіць апошні дзень яго жыцьця, ён ня можа падрыхтавацца да гэтага акту», — распавяла карэспандэнту Свабоды сцэнарыст фільму, праваабаронца Паліна Сьцепаненка.

Усе шэсьць фільмаў-аргумэнтаў, якія здымае рэжысэр Віктар Трацякоў, прэзэнтуюць увосень у Менску падчас «Тыдня супраць сьмяротнага пакараньня».

Раней праваабаронцы зьнялі яшчэ два фільмы супраць сьмяротнага пакараньня ў Беларусі — «Прычына сьмерці — прочырк» і «Убыл по приговору».​

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG