Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сярод прэзыдэнтаў-суседзяў толькі ў Камароўскага засталася маці


Гаўрыла Вашчанка. «Партрэт маці»
Гаўрыла Вашчанка. «Партрэт маці»

Беларусь мае агульную дзяржаўную мяжу зь пяцьцю краінамі — Латвіяй, Літвой, Польшчай, Расеяй і Ўкраінай. Прэзыдэнты гэтых краін, зразумела, людзі немаладыя. Ці жывыя яшчэ маці кагосьці зь іх.

Хоць на прэзыдэнцкіх выбарах у Польшчы 24 траўня перамог Анджэй Дуда, да афіцыйнай перадачы яму паўнамоцтваў кіраўніком дзяржавы застаецца Браніслаў Камароўскі. Праз 10 дзён яму споўніцца 61 год. На гэтым сьвяткаваньні чакаюць і маці цяперашняга прэзыдэнта — Ядвігу Камароўскую.

Яна нарадзілася ў 1921 годзе ў сям’і Шалькоўскіх. Пані Ядвіга абрала для сябе навуковую дзейнасьць. Яна — доктар сацыялёгіі.

Цяпер Ядвіга Камароўская жыве ў Гданьску разам зь сям’ёй сваёй малодшай дачкі — Галіны.

У іншых прэзыдэнтаў маткі ўжо паўміралі.

Так, Пятро Парашэнка перажыў гэтае гора, калі яму было 39 гадоў. Ягоная маці Яўгенія Сяргееўна нарадзілася ў 1940 годзе. Выкладала курс бухгальтарскага ўліку. Памерла ў 2004 годзе.

Маці Ўладзімера Пуціна Марыя Іванаўна нарадзілася ў 1911 годзе. Яна працавала на заводах, перажыла блякаду Ленінграда. Памерла маці прэзыдэнта Расеі ў 1998 годзе, калі Ўладзімеру Пуціну было 46 гадоў.

Ва ўзросьце 33 гадоў пахавала маці цяперашні прэзыдэнт Літвы Даля Грыбаўскайце. Віталія Грыбаўскайце нарадзілася ў 1922 годзе, а памерла ў 1989-м. Яна была прадавачкаю ў Цэнтральным унівэрмагу Вільні.

Найстарэйшы зь дзейных прэзыдэнтаў краін-суседзяў — кіраўнік Латвіі Андрыс Бэрзыньш. Ён нарадзіўся ў 1944 годзе. Ягонай маці таксама ўжо няма ў жывых.

Нарадзілася Лілія Бэрзыньш у 1911 годзе, памерла ў 2000-м. Яна была хатняй гаспадыняй.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG