Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Сям’я»: фільм пра выкраданьні, катаваньні і ўладу ў Чачні Кадырава


Уладзімір Пуцін і Рамзан Кадыраў
Уладзімір Пуцін і Рамзан Кадыраў

Грамадзкая арганізацыя «Адкрытая Расея», створаная былым уладальнікам расейскай нафтавай кампаніі ЮКАС Міхаілам Хадаркоўскім, прэзэнтавала фільм «Сям’я» аб жыцьці ў Чачні пад ўладай Рамзана Кадырава.

У фільме, у прыватнасьці, расказваецца аб тым, як уладкаваная ўлада ў Чачні, пра месца кіраўніка рэспублікі ў сыстэме фэдэральнай улады Расеі, пра створаныя Рамзанам Кадыравым сілавыя структуры (іх у фільме называюць апрычніны), а таксама пра выкраданьні і катаваньні затрыманых.

У фільме ёсьць інтэрвію людзей, якія так ці інакш сутыкнуліся з парушэньнямі закону з боку чачэнскіх уладаў. Акрамя таго, у фільме гаворыцца, што акрамя шматмільярдавых бюджэтных датацый Кадыраў атрымлівае грошы з дапамогай «складанай сыстэмы даніны». Паводле аўтараў фільма, кожны чачэнец раз у месяц плаціць унёскі у Фонд імя Ахмата Кадырава: работнікі бюджэтнай сфэры нібыта пералічваюць да 10 працэнтаў заробку, супрацоўнікі прыватных кампаній — да траціны даходаў, бізнэсоўцы — да паловы.

Прэс-сакратар былога кіраўніка кампаніі ЮКАС Міхаіла Хадаркоўскага Вольга Піспанэн распавяла расейскай службе Радыё Свабода, як ішла праца над фільмам «Сям’я»:

— Праца ішла досыць доўга. Мы вырашылі яго зьняць пасьля публікацыі так званых расстрэльных сьпісаў, у якія трапіў і Міхаіл Барысавіч Хадаркоўскі. І па меры прасоўваньня працы над фільмам ўсплывалі такія падрабязнасьці таго, што робіцца ў Чачні, што валасы дыбарам

У нас ёсьць матэрыялы, якія мы нават не маглі ўключыць у фільм — настолькі яны цяжкія для ўспрыманьня. Бязь сьлёз немагчыма глядзець.

станавіліся. У нас ёсьць матэрыялы, якія мы нават не маглі ўключыць у фільм — настолькі яны цяжкія для ўспрыманьня. Бязь сьлёз немагчыма глядзець. Было вельмі шмат апавяданьняў «не пад запіс», таму што людзі вельмі баяцца казаць што-небудзь супраць Рамзана Кадырава. У асноўным асьмельваюцца казаць тыя, каму ўжо няма чаго губляць. Нам распавядалі, што там выразалі цэлыя сем’і, людзей забівалі, ці яны зьнікалі. Усе здагадваюцца, што зь імі адбылося, але ніхто пра гэта ня можа гаварыць услых. Няма куды ісьці з гэтай бядой, няма каму скардзіцца, там вельмі страшная сытуацыя, і ня трэба забываць, што ўсё гэта адбываецца на тэрыторыі Расейскай Фэдэрацыі.

Дзьмітры Арэшкін
Дзьмітры Арэшкін

Палітоляг Дзьмітры Арэшкін называе аўтараў фільма «вельмі сьмелымі людзьмі» і лічыць, што ім трэба паклапаціцца пра сваю бясьпеку:

— Фільм цікавы ў тым пляне, што, з аднаго боку, мы ўсё гэта ведаем. З другога боку, мы ня бачым такіх рэчаў, сабраных разам. З трэцяга боку, мы баімся гэта самім сабе сказаць. Заслуга тых, хто фільм зрабіў, заключаецца ў тым, што яны не пабаяліся. Гэта вельмі важна — паказаць, што ёсьць людзі, якія па-ранейшаму не баяцца. Таму што з фільма відаць, ды і з жыцьця відаць, што пасыл гэтага рэжыму — проста элемэнтарны страх, элемэнтарная дэспатыя ўсходняга тыпу, прыкладна

Мы жывем у краіне, у якой няма суду, няма выканаўчай улады, няма заканадаўчай улады. Ёсьць адзін правадыр, у якога ў руцэ ўсё: і рэлігія, і суд, і сілавікі, і армія.

такая ж, як сталінская, калі людзі на ўзроўні агульнажыцьцёвай размовы кажуць — прыехалі і забралі. Дзяўчаты з фільма не памылі машыну начальнікам, і іх застрэлілі. Мы жывем у краіне, у якой няма суду, няма выканаўчай улады, няма заканадаўчай улады. Ёсьць адзін правадыр, у якога ў руцэ ўсё: і рэлігія, і суд, і сілавікі, і армія. Ён адзін носьбіт ісьціны. Толькі ён ведае, каго караць сьмерцю, а каго мілаваць. Гэта ўсё вельмі зразумела, усё вельмі прагназавана і жахліва. Гэта вельмі сумны фільм, вельмі просты і зразумелы, які кажа, як усё на самой справе. У фільме больш гавораць пра Чачню, але на самой справе гэты фільм пра Расею.

Яшчэ да выхаду фільма пра Рамзана Кадырава з Радыё Свабода зьвязаўся жыхар Грознага, які назваўся Абдула, і на ўмовах ананімнасьці распавёў пра тое, што адбываецца ў Чачні:

пачакайце

No media source currently available

0:00 0:08:53 0:00
Наўпроставы лінк

— Любы чачэнец раскажа, хто такі Кадыраў, што ён творыць і што ён зь сябе ўяўляе. Свае словы я змагу пацьвердзіць сотнямі тысяч відэа, якія мы, чачэнскі народ, кідаем у YouTube, каб гэта ўсё бачылі, як чачэнцаў проста на вуліцы супрацоўнікі зьбіваюць, як зьнішчаюць нас. Мы стараемся закідваць гэтыя відэа, але ўлады гэта выдаляюць. Мы зноўку кідаем гэтыя відэа. На сёньняшні дзень ніводзін чачэнец ня можа нармальна сябе адчуваць у Чачні. Ніхто нам не дапаможа. Адзінае, нам застаецца ўзяць зброю ў рукі і ісьці ў горы ваяваць, калі Крэмль не хоча ўсталяваць справядлівасьць і закон у Чачні.

— А вы спрабавалі гэтыя запісы перадаць ня журналістам, а, напрыклад, супрацоўнікам ФСБ? Або нейкім чынам паспрабаваць даставіць іх непасрэдна да Ўладзіміра Пуціна, напрыклад?

— А які сэнс?! У 2013 годзе ФСБ затрымала пэўных асоб з кадыраўскага спэцназу за выкраданьні і катаваньні людзей. Празь дзень гэтых усіх чатырох кадыраўцаў адпусьцілі, а на эфэсбэшнікаў пачалі ціснуць,

У 2013 годзе ФСБ затрымала пэўных асоб з кадыраўскага спэцназу за выкраданьні і катаваньні людзей. Празь дзень гэтых усіх чатырох кадыраўцаў адпусьцілі, а на эфэсбэшнікаў пачалі ціснуць, пагражаць іх сем’ям. Яны адправілі ліст у Крэмль, але выніку нуль.

пагражаць іх сем’ям. Яны адправілі ліст у Крэмль, але выніку нуль. Па чутках, яны звольніліся і зьехалі па-за межы Чачні, баючыся за свае сем’і. Тое, што кажуць, што ў нас бясьпечна — гэта ўсё хлусьня. Наш народ нават баіцца сказаць: Кадыраў, мы супраць цябе. Яго шайка — гэта бандыцкая шайка. Іх называюць — Лорд, Патрыёт. Яны мамэнтальна прыйдуць па цябе і заб’юць.
Яшчэ хачу заявіць. Чачэнскі народ, працэнтаў 70, не падтрымлівае Кадырава. Гэта я вам заяўляю дакладна ад чачэнскага народа. Проста мы ня можам сказаць цяпер у дадзены момант, сёньня выступіць супраць яго, таму што баімся за сваіх родных. Калі б Пуцін не падтрымліваў гэтага Рамзана, увесь народ даўным-даўно выйшаў бы супраць яго вайной. Мы баімся, што зноў Пуцін прыйдзе са сваімі танкамі і зьнішчыць 300 тысяч чачэнцаў. Таму мы трываем страхі, — сказаў жыхар Грознага, які прадставіўся Абдулом.

У Крамлі пакуль ня бачылі падрыхтаваны рухам «Адкрытая Расея» фільм і, адпаведна, ня могуць даць нейкіх камэнтароў, заявіў журналістам днём у панядзелак прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітры Пяскоў.

16 красавіка ў маскоўскім офісе «Адкрытай Расеі» прайшоў ператрус, падчас якога былі канфіскаваныя кампутары і электронныя носьбіты інфармацыі. Міністэрства ўнутраных спраў Расеі тады заявіла, што сьледчыя дзеяньні зьвязаныя з падазрэньнямі ў вырабе ўлётак і транспарантаў экстрэмісцкага зьместу. Міхаіл Хадаркоўскі назваў сапраўднай прычынай ператрусу здымкі фільма пра Рамзана Кадырава.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG