Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У штабе новага прэзыдэнта Польшчы абяцаюць зрабіць прэм’ерам Яраслава Качынскага


Пасьля восеньскіх парлямэнцкіх выбараў прэм’ер-міністрам Польшчы стане Яраслаў Качынскі, заявіла кіраўніца выбарчага штабу Анджэя Дуды.

«Мы вылучым кандыдатуру Яраслава Качынскага і ён стане прэм’ер-міністрам Польшчы», — паведаміла Бэата Шыдлаў, кіраўніца выбарчага штабу Анджэя Дуды, які, па выніках экзыт-полаў, перамог на прэзыдэнцкіх выбарах у Польшчы.

«Менавіта дзякуючы Качынскаму Дуда стаў прэзыдэнтам. Гэта палітычны геній», — лічыць Шыдлаў.

«Сёньня адкрываецца шлях да восеньскіх выбараў (восеньню 2015 у Польшчы адбудуцца парламенцкія выбары — рэд.). Трэба змагацца на поўную моц. Нашы шанцы вельмі вялікія. 8 гадоў „Грамадзянская плятформа“ вяла агрэсіўную палітыку адносна нас. Сёньня ёй давялося панесьці пакараньне. Мы пачнём парлямэнцкую кампанію пад слоганам „Уся ўлада — у рукі Права і Справядлівасьці“. Увосень кандыдатам на пасаду прэм’ер-міністра будзе Яраслаў Качынскі », - заявіла кіраўніца выбарчага штабу Анджэя Дуды.

Аб гэтым піша Радыё Польшча.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG