Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былы прэм’ер Ізраілю Ольмэрт атрымаў новы турэмны тэрмін


Гэты прысуд — ня першы для Ольмэрта, які раней быў асуджаны да 6 гадоў турмы па іншай справе аб карупцыі, але яшчэ не пачаў адбываць турэмны тэрмін.

Эхуд Ольмерт прызнаны вінаватым у хабарніцтве па так званай «справе Таланскі». Адвакаты Ольмэрта, які быў прэм’ер-міністрам з 2006-га па 2009 год, адразу ж заявілі, што будуць абскарджваць прысуд. Ольмэрт падаў у адстаўку ў пачатку 2009 года пасьля абвінавачаньняў у карупцыі.

Ольмерт заўсёды настойваў на сваёй невінаватасьці, называючы выстаўленыя супраць яго абвінавачаньні «жорсткім і бязьлітасным паляваньнем на ведзьмаў». Першапачаткова ён быў апраўданы пры выстаўленым яму абвінавачаньні ў махлярстве і карупцыі, калі ў 2012 годзе турэмны тэрмін быў заменены штрафам памерам 19 тысяч даляраў.

У ходзе судовага разбору справы аб карупцыі на сьвет выплылі новыя доказы іншага выпадку карупцыі, і пракуратура зноў выставіла абвінавачаньне супраць Ольмэрта.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG