Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Травеньскі цуд


Генры Джон Кінг, «Зьбіраньне кветак вясною».
Генры Джон Кінг, «Зьбіраньне кветак вясною».

Ішла полем. Угледзелася ў кветкі: чмель гушкаецца на травінцы. Пухнаты, жоўта-буры. Сядзеў на дзьмушцы — падаўся далей, пераважыўся. Зваліўся ў глыб травы. Пэўна, галавой уніз. Дзумкаць перастаў...

Ды раптам — грымоты. Сярод яркай, пахучай, пухнатай роўнядзі спыніўся матацыкл. На ім сядзеў удалец-кіроўца, выпускаў хвост густога дыму. Проста на тое месца, дзе — чмель... Ну хоць бы адзін позірк на травеньскі цуд!..

Праз паўхвіліны матор яшчэ мацней зароў. Чорны хвост узлахмаціўся. Кіроўца крутануў у бок чмяля... Паехаў па густым дыванку.

Я зьдзіўлялася потым: колы грымотніка ня трапілі на дзьмушкі. Ня думаю, што патрэніраваўся, як не стаптаць красу. Кветкі разьбегліся ў бакі?

Марыя Баравік

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org ​

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG