Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

На прэзыдэнцкіх выбарах Польшчы перамагае Анджэй Дуда


Паводле экзыт-полу, дзейны прэзыдэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі набраў у другім туры выбараў 47% галасоў, яго супернік Анджэй Дуда 53%.

Кандыдат ад апазыцыйнай партыі «Права і справядлівасць» (PiS) Анджэй Дуда атрымлівае перамогу ў другім туры выбараў прэзыдэнта Польшчы, набраўшы 53% галасоў.

Пра гэта сьведчаць дадзеныя экзыт-полу, абнародаванага ў эфіры польскага тэлеканалу TVP.

Паводле папярэдніх вынікаў, дзейны прэзыдэнт Браніслаў Камароўскі набраў 47%.

Адзначаецца, што хібнасьць вынікаў экзыт-полу складае 2%.

Анджэй Дуда — юрыст і палітык. Дэпутат Эўрапейскага парлямэнту з 2014 году. У 1996 годзе скончыў факультэт права і адміністрацыі Ягелёнскага ўнівэрсытэту ў Кракаве. У студзені 2005 году атрымаў ступень доктара права. Зь 2006 па 2007 год быў намесьнікам дзяржсакратара ў Міністэрстве юстыцыі. Былы статс-сакратар ў канцылярыі прэзыдэнта Польшчы Леха Качыньскага (2008-2010), дэпутат Сэйму Польшчы (2011-2014).

У студзені 2015 году Анджэй Дуда выказаўся за польскую вайсковую падтрымку ўкраінскай арміі ў Данбасе. Падчас перадвыбарчай кампаніі Аджэй Дуда падкрэсьліваў, што аб’яднаная Эўропа павінна прыкласьці ўсе намаганьні, каб Расея пакінула захопленыя ўкраінскія тэрыторыі ўключна з Крымам.

XS
SM
MD
LG