Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Патрыярх Кірыл адкрыў афіцыйную старонку «вКонтакте» і яго адразу «затролілі» ў камэнтарах


Ува сацыяльнай сетцы «УКантакце» адкрылася афіцыйная старонка Патрыярха Кірыла, кіраўніка Расейскай праваслаўнай царквы. Пра гэта паведаміў сайт РПЦ 24 траўня.

«Сьвяцейшы Патрыярх неаднаразова ўказваў на важнасьць хрысьціянскага сьведчаньня ў сацыяльных сетках», — пісаў раней на сайце РПЦ старшыня сынадальнага інфармацыйнага аддзелу Лагойда.

На старонку патрыярха ўжо падпісаліся больш за 18 тысяч чалавек. Актыўна ідзе зьмяшчэньне допісаў і камэнтароў да іх на гэтак званай «сьценцы» Патрыярха Кірыла. У тым ліку людзі згадваюць гучныя гісторыі, зьвязаныя з кіраўніком РПЦ.

«Куплю былы ў карыстаньні „Брэгет“, нядорага» — напісаў наведнік Сяргей Цітарэнка, згадваючы гісторыю пра фотаздымак Кірыла, на якім пасьля «фотапошу» ў Патрыярха зьнік дарагі ручны гадзіньнік.

Назіральнікі адзначаюць, што пакуль мадэратары сайту не адключылі магчымасьць зьмяшчэньня камэнтароў.

XS
SM
MD
LG